У паўфінальнай серыі экстралігі "Металург" выйграў першы матч у "Гомеля"
"Гомель" — "Металург"
У аўторак прайшоў першы матч паўфінальнай серыі беларускай хакейнай экстралігі паміж "Гомелем" і "Металургам". Жлобінцы выйгралі з лікам 3:0 (0:0, 0:0, 3:0). Дзве шайбы закінуў Віталь Пінчук.
28 сакавіка "Гомель" будзе зноў прымаць "Металург". Лік у серыі 1:0 на карысць жлобінцаў.
27 сакавіка другі матч правядуць "Шахцёр" і "Брэст". Лік у серыі 1:0 на карысць салігорцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.