У Пецярбургу адбыўся выбух ля ”Макдональдса”

Здарэнне адбылося на Неўскім праспекце. Ля ўвахода ў рэстаран “Макдональдс” каля 15.10 мужчына падняў пакет. У гэты момант раздаўся выбух, мінаку адарвала кісць рукі, паведамляе “РІА Навіны”.

Гэта не першы выбух ляамерыканскага рэстарана ў Пецярбурзе. У лютым 2007 года тут жа, на Неўсікм праспекце, таксама адбыўся выбух. Тады яго арганізатар быў прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі