У Пецярбургу беларус спрабаваў абрабаваць салон сотавых тэлефонаў

У Пецярбургу беларус спрабаваў абрабаваць салон сотавых тэлефонаў

Паліцыя расійскага Пецярбурга затрымала налётчыка з Беларусі, які спрабаваў абрабаваць салон сотавай сувязі. Удзень 14 студзеня зламыснік прыйшоў у краму з медыцынскай маскай на твары і запатрабаваў у менеджэраў адкрыць касавы апарат, пагражаючы пнеўматычным пісталетам.

Мужчына забраў 11 тысяч расійскіх рублёў (каля 185 долараў) і прыхапіў яшчэ сем мабільных тэлефонаў, але ўцячы не паспеў — на месца прыбыла паліцыя. Як толькі ў краме з’явіўся падазроны пакупнік у масцы, супрацоўнікі адразу націснулі трывожную кнопку і выклікалі праваахоўнікаў.

Праваахоўнікі высветлілі, што на салон сотавых тэлефонаў напаў 49-гадовы прыезжы з Беларусі. На яго завялі крымінальную справу паводле артыкула “Разбой”, паведамляе Фонтанка.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі