У Пекіне адкрыецца першы рэстаран беларускай кухні

Першы рэстаран беларускай кухні адкрыецца ў лістападзе ў сталіцы Кітая Пекіне. Ён будзе месціцца побач з Пекінскім выставачным комплексам і старым рускім рэстаранам “Масква”. Яго плошча – 267 квадратных метраў, паведамляе агенцтва PrimaMedia.

Гаспадыня рэстарана “Мінск” спадарыня Тун Фулай адзначыла, што мэта яго стварэння не толькі ў знаёмстве кітайцаў з беларускімі стравамі, але і ў “распаўсюдзе ў Кітаі культуры Беларусі”.

З гэтай мэтай створаная спецыяльная зала дэманстрацыі беларускіх традыцыйных мастацкіх вырабаў, а таксама розных гатункаў гарэлкі.

У планах – стварэнне ў Пекіне першай крамы па продажу льняных тканінаў беларускай вытворчасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі