У Пекіне ўведзеныя абмежаванні на аўтамабільны рух
Ад 20 ліпеня ў сталіцы Кітая ўведзеныя двухмесячныя абмежаванні на выкарыстанне аўтамабільнага транспарту. Гэта зроблена для таго, каб прадухіліць коркі і зрабіць чысцейшым паветра напярэдадні Алімпійскіх гульняў.
На працягу двух месяцаў аўтамабілі з няцотнымі нумарамі будуць перасоўвацца па горадзе па няцотных днях, а па цотных будзе дазволены рух аўтамабілям з цотнымі нумарамі. Гэта ачысціць вуліцы горада ад двух мільёнаў машын, а на грамадскі транспарт перасядзе каля чатырох мільёнаў чалавек. Цяпер у Пекіне налічаецца каля чатырох мільёнаў аўтамабіляў.
"Прессбол"