У пенсіянера забралі стрэльбу з аптычным прыцэлам, ён параніў жанчыну
Здарэнне адбылося ў Гродне ўвечары 2 ліпеня. Жанчына выбівала дыван, калі ў яе стрэліў невядомы.
Лекары канстатавалі кулявое раненне правага перадплечча. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце стральбы ў жылым мікрараёне.
У здзяйсненні злачынства падазраецца 63-гадовы жыхар Гродна. У яго забралі пнеўматычную стрэльбу з аптычным прыцэлам і кулі. Вядзецца следства, інфармуе БЕЛТА.
Фота — ria.ru