У пензенскіх вернікаў раскол

Не ўсе паслядоўнікі Пятра Кузняцова падзяляюць погляды свайго лідэра Вядома, што ў зямлянцы недалёка ад вёсцы Паганаўка усё яшчэ можа знаходзіцца да дзесяці беларусаў. Як даведалася Еўрарадыё, іх магло быць значнабольш, але сярод паслядоўнікаў непрызнанага схіманаха Максіма, як называе сабе Пётр Кузняцоў у сваіх кнігах, адбыўся раскол. Адна з верніц, жыхарка Баранавіч Ядвіга Кунаш прапанавала сваю версію разумення таго, як выратавацца пасля канца свету.

З паслядоўнікамі Пятра жанчына пазнаёмілася падчас сумесных паломніцкіх паездак па манастырах. Там жа пачула пра ягоныя кнігі і ідэі. Погляды Ядвігі Кунаш былі падобныя да поглядаў Пятра. Жанчына пачала выказаць сваё бачанне рэчаіснасці ў рамках яго погляду, а потым стала крытыкаваць. Пасля размоў з ёй некаторыя засумняваліся ў слушнасці словаў Пятра і нікуды не паехалі. Больш за тое, у рамках сваёй тэорыі жанчына прадказвае яго гібель, а таксама хуткае вызваленне затворнікаў з пячоры.

Карэспандэнта Еўрарадыё Ядвіга Кунаш сустрэла ў сваёй кватэры ў Баранавічах. Сцены тут увешаныя шматлікімі абразамі, але разам з імі тут стаіць сучасны тэлевізар, тэлефон.
Ядвіга Кунаш лічыць, што кожны вінен чакаць канца свету самастойна, самастойна маліцца і прасіць, каб нічога дрэннага не здарылася.

Вядома, што Ядвіга Кунаш перапісваецца з паслядоўнікамі ідэі канца свету, яны сустракаюцца.

- Усё зразумела, але яны не маглі закопваць сябе ў яму, - кажа Кунаш, - гэтым яны збрудзілі гэтае святое месца.

Не толькі Ядвіга Кунаш спыніла некаторых ад вандроўкі ў Пензенскую вобласць. Яшчэ адзін чалавек, кандыдат гістарычных навук, рэлігіязнаўца Аляксандр Свірыд, які працаваў з праблемай пензенскіх затворнікаў у Брэсцкай вобласці, прадухіліў паездку яшчэ некалькіх чалавек.

У рамках даследавання праблемы Аляксандр Свірыд высветліў, што погляды Ядвігі Кунаш падзяляе шмат вернікаў, сярод якіх яна можа весці прапаганду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі