У перапісе насельніцтва прынялі ўдзел 2,5 мільёна беларусаў
У перапісе насельніцтва прынялі ўдзел 2 мільёны 540,2 тысячы чалавек. Такія звесткі станам на 10:00 12 кастрычніка публікуе Белстат. Пры гэтым праз інтэрнэт “перапісаліся” 947,2 тысячы чалавек.
Найбольш актыўна перапіс ідзе ў Мінску, дзе да акцыі далучыліся 415,8 тысячы рэспандэнтаў (58,5% з іх — анлайн). Меней за ўсё ўдзельнікаў пакуль што ў Магілёўскай вобласці — 236,7 тысячы (33,2% — анлайн).
Перапіс насельніцтва адбываецца з 4 па 30 кастрычніка. Такое апытанне ладзяць раз на 10 гадоў. Папярэдні перапіс праходзіў увосень 2009 года.