У Першамайскім раёне Віцебску на дзяцей валяцца вялізныя ледзяшы
Адразу два няшчасныя выпадкі адбыліся ў суботу ў Віцебску. Спачатку 5-гадовы хлопчык стаў ахвярай вялізнага ледзяша, што зваліўся на яго з даху дома па вуліцы Пралетарскай. Праз тры гадзіны хуткая дапамога адвезла ў лякарню дзесяцікласніцу, якая таксама трапіла пад кавалак лёду, але ўжо на вуліцы Горкага. Абодва дамы знаходзяцца на тэрыторыі, што абслугоўвае Першамайскі ЖРЭТ. Малы з цяжкім ушыбам мозгу ды пераломам зводу чэрапа перанёс аперацыю. Медыкі пакуль асцярожнічаюць у прагнозах, бо стан хлопчыка застаецца цяжкім. Дзяўчыне больш пашанцавала – яна атрымала толькі рубленую рану галавы.
Пракуратура раёна пачала праверку, сваё службовае расследванне праводзіць і ЖРЭТ. Вінаватых абяцаюць назваць ужо праз некалькі дзён, але невядома, ці будуць гэта супрацоўнікі камунальных службаў. Не выключана, што вінаватымі зробяць саміх дзяцей: у размове з журналістам прадстаўнік ЖРЭТа падкрэсліў, што ўсе небяспечныя зоны вакол дамоў былі агароджаныя.