У першы дзень перапісной кампаніі перапісаныя 13% насельніцтва Беларусі

14 кастрычніка, у першы дзень перапісной кампаніі, у Беларусі праведзены перапіс 13% насельніцтва Пра гэта, паводле інфармацыі БелаПАН, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. У Мінску перапісана 16% насельніцтва, у Магілёўскай і Гомельскай абласцях — 14%, у Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай — 12%, у Мінскай — 10%.

Перапіс насельніцтва Беларусі праводзіцца з 14 па 24 кастрычніка. У краіне створаныя 648 перапісных, 6326 інструктарскіх і 31 846 лічыльных участкаў. Задзейнічана каля 48 тысяч перапісчыкаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі