У першы дзень візіту ў Мінск Уэйн Флемінг фатаграфаваў харчовыя крамы

Канадскі хакейны трэнер Уэйн Флемінг, які 30 траўня прыбыў у Мінск на перамовы аб працы ў клубе "Дынама", застаўся задаволены бытавымі ўмовамі. У першы дзень трэнер доўга фатаграфаваў сталічныя харчовыя крамы. Зрабіць так яму даручыла жонка, з якой ён плануе жыць у Мінску ў выпадку падпісання кантракту. Міліцыянты, пабачыўшы яго за гэтым заняткам, падышлі і пацікавіліся, што адбываецца. Тлумачэннямі Флемінга яны задаволіліся.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі