У першы дзень вясны ў Беларусі падаражэе бензін
1 сакавіка ў Беларусі падаражэе бензін. Цэны вырастуць адразу на дзве капейкі за літр, паведамляюць у "Белнафтахіме":
АІ-92-К5 - Еўра — 2,02 рубля
АІ-95-К5 - Еўра — 2,12 рубля
АІ-98-К5 - Еўра — 2,34 рубля
Дызельнае паліва — 2,12 рубля.
Павышэнне цэнаў у канцэрне тлумачаць ростам коштаў нафты і "ростам валацільнасці на валютным рынку".
Раней улады павышалі кошты на бензін на 1 капейку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.