У першым квартале Беларусь і Літва правядуць чарговыя перамовы па БелАЭС

У першым квартале Беларусь і Літва правядуць чарговыя перамовы па БелАЭС

Беларусь і Літва працягваюць перамовы па пытаннях будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы. Трэці раўнд перамоваў павінен адбыцца ў першым квартале 2017 года. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на першую намесніцу міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ію Малкіну.

Чыноўніца распавяла, што гэты раўнд перамоваў хутчэй за ўсё пройдзе ў Вільні. "Абмяркоўваецца пляцоўка Вільні, мы сустракаемся на прынцыпах ратацыі. У пачатку 2017 года мы накіравалі на адрас нашых літоўскіх калег адпаведны ліст, дзе выказалі гатоўнасць прыняць найбольш зручную для іх дату, каб працягнуць абмеркаванне тых пытанняў, якія да гэтага часу знаходзяцца ў зоне павышанай увагі", — заявіла яна.

Беларусь і Літва вядуць паралельна двое перамоваў, прысвечаных АЭС. Акрамя будаўніцтва электрастанцыі яны абмяркоўваюць яшчэ і супрацоўніцтва дзвюх краін пасля ўвядзення аб'екта ў эксплуатацыю. У гэтым перамоўным працэсе таксама прайшлі дзве сустрэчы, трэцяя запланаваная на студзень 2017 года. Малкіна не выключае, што гэтыя два пермоўныя працэсы стануць адным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі