У Петрыкаве будуюць пантонную пераправу для расійскіх танкаў
На чыгуначнай станцыі Муляраўка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці разгружаюць расійскую бранятэхніку: танкі, БТРы, САУ (самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі). Пра гэта паведамляе радыёстанцыя, прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай.
Мясцовыя жыхары 17 і 18 сакавіка бачылі, як тэхніка ехала праз Петрыкаў. Танкі ды іншая тэхніка прыбываюць на цягніках. З чыгункі да горада іх дастаўляюць спецыяльныя грузавікі з платформамі ў суправаджэнні міліцэйскіх машын з мігалкамі ды сірэнамі.
У Петрыкаве будуюць пантонную пераправу праз Прыпяць. Па ёй расійская бранятэхніка зможа трапіць у Лельчыцкі раён, які мяжуе з Украінай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.