У Петрыкаве стварылі патруль для кантролю за моладдзю
У горадзе Петрыкаў (Гомельская вобласць) педагогі і бацькі стварылі патруль. Кожную суботу яго ўдзельнікі здзяйсняюць абход месцаў, дзе патэнцыйна могуць знаходзіцца падлеткі, — кавярні, крамы, рэстаран, двары.
"Народная газета" адзначае, што такім чынам настаўнікі і бацькі падлеткаў спрабуюць актывізаваць барацьбу супраць ужывання моладдзю алкаголю і наркотыкаў.
"Народная газета" адзначае, што такім чынам настаўнікі і бацькі падлеткаў спрабуюць актывізаваць барацьбу супраць ужывання моладдзю алкаголю і наркотыкаў.