У Пінск з'ехаліся чыноўнікі, каб заняцца спортам

18 кастрычніка ў Пінску стартавала дзевятая абласная спартакіяда "Вертыкаль". Удзельнікі - чыноўнікі выбласці. Як паведаміў БелаПАНу начальнік кіравання фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама Мікалай Хевук, у двухдзённых спаборніцтвах, якія праходзяць на базе спартовага комплексу Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, возьмуць удзел 20 каманд, у тым ліку аблвыканкама, усіх гарадскіх і раённых выканкамаў рэгіёна. У праграме спаборніцтваў: валейбол, міні-футбол, шахматы, шашкі, настольны тэніс, більярд, плаванне, веласпорт, дартс.  Упершыню ў спартакіяду ўключаная фігурная язда на ровары, у якой будуць змагацца капітаны каманд. Завершыць праграму конкурс мастацкай самадзейнасці. Летась пераможцай спартакіяды ў агульнакамандным заліку стала каманда аблвыканкама. Як адзначыў Н.Хевук, такія штогадовыя мерапрыемствы — гэта не толькі прапаганда здаровага ладу жыцця ўласным прыкладам, але і ўмацаванне спартовых сувязяў паміж раёнамі вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі