У пінскіх лясах паставяць відэакамеры

Каб эфектыўна выяўляць лясныя пажары, у Пінскім лясгасе усталёўваюць відэакамеры, паведамляе газета “Пінскі веснік”. Першая такая камера, са шматкратным зумам, усталяваная на вышцы Завішанскага лясніцтва.  Неўзабаве падобнае абсталяванне з’явіцца ў Малоткавічах, а потым і ўся тэрыторыя лясгасу трапіць пад нагляд відэакамер. Дзяжурны аператар на экране манітора зможа назіраць за абстаноўкай у лесе з аднаго каманднага цэнтру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі