У пінскіх выбаркамах упершыню не будзе прадстаўнікоў палітычных партыяў
Раней у склад камісій амаль заўсёды ўваходзілі прадстаўнікі КПБ і ПКБ. Цяпер усё змянілася. На паседжанні пінскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі былі зацверджаны чальцы ўчастковых выбаркамаў. У выніку, участковыя камісіі аказаліся “беспартыйнымі”. Сябра Партыі БНФ, які прысутнічаў на паседжанні, пацікавіўся дзіўным вынікам. І атрымаў адказ, што было вельмі шмат вылучэнцаў ад палітычных партый і, каб нікога не пакрыўдзіць, прадстаўнікоў палітычных партый не ўключылі.
Цікава што з такой матывацыяй была сфармавана і сама пінская гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія. Туды спрабавалі трапіць прадстаўнікі партыяў БНФ і партыі левых “Справядлівы свет”, аднак атрымалі падобны ж адказ.