У Пінскім раёне маланка спаліла краму

У нядзелю ў вёсцы Парэ, што пад Пінскам, загарэлася крама Пінскага райспажыўсаюзу. Пажар пашкодзіў дах, сцены, гандлёвае абсталяванне, тавар.  Спецыялісты з МНС вызначылі, што крама згарэла ад маланкі, якая наўпрост трапіла ў будынак, не абсталяваны маланкаадводам. Матэрыяльныя страты падлічваюцца. На шчасце, ахвяраў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі