У Пінскім раёне ў калодзежы патануў 36-гадовы мужчына
У Пінскім раёне ў калодзежы
патануў 36-гадовы жыхар вёскі Клетная.
Мужчына пайшоў з дому і не вяртаўся назад на працягу 4 дзён. Яго цела ляжала ў старым калодзежы на тэрыторыі закінутай хаты. Знайшоў парэшткі сваяк мужчыны. Пошукам зніклага займаліся самі родныя, яны не звярталіся з гэтай нагоды ў міліцыю, піша БелаПАН.