У Пінску адкрыўся “Лядовы Палац”
Гэта крытая лядовая пляцоўка з полем 60х30 метраў і трыбунай для гледачоў на 640 месцаў. У пункце пракату ёсць 200 пар канькоў.
Пінскі “Лядовы палац” з’яўляецца часткай пакуль яшчэ недабудаванага універсальнага спартыўнага комплексу “Хваля”, які належыць Палескаму дзяржаўнаму універсітэту. Асноўным фундатарам будаўніцтва лядовай пляцоўкі выступае Нацыянальны Банк Беларусі.
Аб’ект абышоўся ў 30 мільярдаў рублёў. Пакатацца на пінскім лёдзе каштуе 8 тысяч рублёў за 45 хвілін. За тое, каб проста паглядзець на фігурыстаў, давядзецца заплаціць 1 тысячу рублёў.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск