У Пінску апазіцыйныя кандыдаты здымаюцца з выбараў

Кандыдат Юры Бахцераў напісаў заяву ў гарадскую выбарчую камісію аб зняцці сваёй кандыдатуры з выбараў. На думку Бахцерава, выбарчая камісія не дапамагае кандыдату годна ўдзельнічаць у выбарах.  Напрыклад, у яго выклікаюць непаразуменне няяснае фармаванне ўчастковых камісій, надуманыя праблемы з рэгістрацыяй самаго кандыдата, несправядлівае лёсаванне выступаў на радыё. Сам Бахцераў з'яўляецца сябрам руху "За свабоду”.

Другі альтэрнатыўны кандыдат Аляксандар Рамановіч (ПБНФ) таксама мяркуе здымацца з выбараў. Цягам выбарчай кампаніі яго ужо двойчы затрымлівала міліцыя. Першы раз - калі яму з Брэста перадалі пратаколы аб вылучэнні кандыдатам у дэпутаты. Потым, калі ён рабіў макет перадвыбарчай ўлёткі, спецслужбы зрабілі ператрус у кватэры ягонага сябра і хаце самаго Рамановіча. Нібыта шукалі фальшываманетнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі