У Пінску арганізавалі “гарачую лінію” па пытаннях імунізацыі
Летась у Пінску ад пнеўманіі, якая развілася як ускладненне пасля грыпу, памерла 5 чалавек. Таму пінскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі арганізаваў працу “гарачай лініі” па пытаннях імунізацыі. Такім чынам мясцовыя медыкі рыхтуюцца да прыходу новай эпідэміі. Па гарачых тэлефонах любы ахвочы можа даведацца аб метадах прафілактыкі грыпу і месцах, у якіх можна зрабіць прышчэпку.