У Пінску асуджаныя выкладчыкі, якія за грошы выпраўлялі адзнакі ў журнале

Выкладчыкі індустрыяльна-педагагічнага каледжу асуджаныя ў Пінску адпаведна на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і на 2 гады “хіміі”. Такое пакаранне яны атрымалі за тое, што за грошы завышалі адзнакі на іспытах, а ў шэрагу выпадках за хабар мужчыны выпраўлялі адзнакі ў журнале.
Пасля скаргаў бацькоў навучэнцаў каледжу гарадская пракуратура зладзіла праверку навучальнай установы і высветліла шматлікія парушэнні ў працы педагогаў. Напрыклад, адна з куратарак навучальнай групы асабіста адносіла грошы несумленным выкладчыкам. З гэтай прычыны да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя яшчэ 7 працаўнікоў каледжу.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі