У Пінску былога дырэктара парку падазраюць у крадзяжы трох каруселяў

Пракуратура Брэсцкай вобласці распачала крымінальную справу на былога дырэктара пінскага парку адпачынку. У гарадскім парку ў рамках рэканструкцыі запланаваная замена старых атракцыёнаў парка, якія радуюць пінчукоў з 70-х гадоў. Аднак з запланаваных шасці новых каруселяў у Пінск паставілі толькі тры. Астатнія недзе “згубіліся”, хаця грошы былі пералічаныя яшчэ ў 2007 г. За іх з бюджэту заплацілі 188 мільёнаў рублёў.

Пракуратура мяркуе, што дырэктар наўмысна зрабіў перадаплату, хаця ведаў, што абсталяванне не будзе пастаўленае ў Пінск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі