У Пінску грыбамі атруцілася трохгадовае дзіця
Маці накарміла яго смажанамі маслякамі.
Сёлета на Брэстчыне зарэгістравана ўжо шэсць ахвяраў “ціхага палявання”. Гэта толькі першыя асеннія выпадкі атручання грыбамі, піша “Вечерний Брест”. Акрамя пінскага здарэння, варанымі сыраежкамі і марынаванымі баравікамі атруціліся, напрыклад, два жыхары Брэста.
Нагадаем, у 2012 годзе няўдала пачаставаліся грыбочкамі 34 жыхары Брэстчыны. На жаль, адзін з іх, у Бярозаўскім раёне, памёр.