У Пінску інваліды па зроку выйгралі спаборніцтвы па дартсу
На гарадской спартакіядзе сярод рабочых пінскіх прадпрыемстваў, якая нядаўна прайшла ў Пінску, прадстаўнікі прадпрыемства “Элкіс” перамаглі ў спаборніцтве па дартсу, інакш кажучы, кіданні дроцікаў. Асаблівае здзіўленне выклікае тое, на заводзе “Элкіс” працуюць інваліды па зроку. Натуральна, яны і ўваходзілі ў склад каманды-пераможцы.