У Пінску напярэдадні падаражання праезду прытрымалі праязныя білеты
У Пінску даражэе праезд у гарадскіх аўтобусах. З 1 сакавіка праехацца на грамадскім транспарте ў адзін бок будзе каштаваць 600 рублёў. Кандуктаркі кажуць, што афіцыйнага загаду пакуль няма. Але ж месячныя праязныя білеты на сакавік не прадаюць, чакаюць новых коштаў.