У Пінску працягваецца суд над прадпрымальнікам Аляксандрам Васільевым

Сёння працягваўся суд над пінскім актывістам прадпрымальніцкага руху Аляксандрам Васільевым.  Нагадаем, 10 лютага, Аляксандра Васільева міліцыянты затрымалі на Цэнтральным рынку горада, нібыта, за “дробнае хуліганства”. Судовае паседжанне было перанесена на 15 лютага.

Людзі, якія прыйшлі на судовы працэс падтрымаць Аляксандра, не здолелі трапіць у залу паседжанняў, бо ўсе месцы былі занятыя міліцыянтамі. Аднак, прадпрымальнік хутка высветліў, што ёсць вольная зала большых памераў, і суд праходзіў у новай зале, дзе месца хапіла ўсім жадаючым.

У якасці сведкі быў прыцягнуты малады чалавек 1984 г. н., які адмовіўся назваць сваё месца жыхарства. Аднак, у копіях пратаколу затрымання было пазначана аж два адрасы пражывання сведкі. Праўда, падчас паседжання высветлілася, што яны не сапраўдныя: адного ўвогуле не існуе, а другі – адміністрацыйны будынак.

Другі сведка, участковы міліцыянт, сказаў, што ён затрымаў Аляксандра Васільева за тое, што той рабіў фотаздымкі без дазволу міліцыянта, а пасля папярэджання, пачаў махаць рукамі і нецэнзурна лаяцца.

Прысуд будзе агучаны раніцай у панядзелак, 18 лютага.

Глеб Паўлоўскі
, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі