У Пінску праходзяць спаборніцтвы “Лесасек-2010” (фота)

Адкрыты чэмпіянат Беларусі сярод вальшчыкаў лесу "Лесасек-2010" праходзіць у Пінску. Падчас спаборніцтваў лесасекі паказваюць сваё майстэрства працы з бензапілой у руках: валяць дрэвы, абразаюць сукі, рэжуць на кавалкі бярвэнне. Перамагае самы хуткі. Сваю спрытнасць маглі паказаць і простыя гледачы, толькі працавалі яны простымі піламі і сякерамі.

Акрамя прадстаўнікоў беларускіх лясгасаў, на “Лесасек-2010” прыехалі каманды з Расіі, Украіны, Літвы, Польшы і Эстоніі. Дарэчы, Беларусь падала заяўку на правядзенне чэмпіянату свету сярод лесасекаў у 2012 годзе, таму цяперашнія спаборніцтвы інспектуюць кіраўнікі міжнароднай асацыяцыі лесасекаў.










Фота - Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі