У Пінску прайшоў Кубак Беларусі па вольнай барацьбе сярод жанчын (фота)
У сталіцу Палесся з’ехаліся каманды са ўсіх абласцей Беларусі і горада Мінска.
Спаборніцтвы адбываліся на базе ўніверсальнага спартовага комплекса “Хваля”.
Жаночыя спарынгі ў вагавых катэгорыях ад 43 да 75 кілаграмаў праходзілі вельмі актыўна і цікава. 75 дзяўчат з імпэтам выходзілі на кілім і бескампрамісна змагаліся за перамогу. У выніку Кубак Беларусі дастаўся камандзе Магілёўскай вобласці.
Па выніках спаборніцтваў пройдзе адбор кандыдатаў ў нацыянальную каманду для ўдзелу ў Чэмпіянаце Еўропы 2014 года.