У Пінску пройдзе чэмпіянат Еўропы па матаболе (фота)

XXV чэмпіянат Еўропы па матаболе стартуе ў Пінску 13 ліпеня і будзе доўжыцца каля тыдня. Адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца ў аўторак на пінскім матабольным стадыёне. Акрамя Пінску, гульні будуць праходзіць і ў Лунінцы.  Удзельнікамі чэмпіянату Еўропы будуць каманды Беларусі, Расіі, Нямеччыны, Украіны, Галандыі, Літвы, Францыі. Упершыню на спаборніцтвы падала зяўку каманда Азербайджану.

Адзначым, што Пінск — радзіма беларускага матаболу. У 1964 годзе ў сталіцы Палесся адбыўся першы ў Беларусі матабольны матч. З таго часу адбылося 43 чэмпіянаты Беларусі па гэтым відзе спорту. На мясцовым матабольным стадыёне прайшлі гульні чатырох чэмпіянатаў Еўропы.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі