У Пінску расце колькасць дарожных здарэнняў

Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў расце ў Пінску, адзначае мясцовае ДАІ. Ад  пачатку года на тэрыторыі гораду было зарэгістравана 27 ДТЗ, у выніку якіх адзін чалавек загінуў, а 28 атрымалі траўмы. Асаблівую ўвагу супрацоўнікі ДАІ звяртаюць на здарэнні, якія адбываюцца з удзелам пешаходаў. Напрыклад, толькі ў кастрычніку адбылося 5 наездаў на людзей, якія рухаліся па пешаходных пераходах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі