У Пінску рэйсавы аўтобус збіў пенсіянерку, яна памерла

У Пінску рэйсавы аўтобус збіў 71-гадовую жанчыну. Здарэнне адбылося раніцай 1 ліпеня. Пенсіянерка пераходзіла вуліцу па-за пешаходным пераходам. З цяжкімі траўмамі яе адвезлі ў бальніцу, дзе пацярпелая памерла, так і не прыйшоўшы ў свядомасць, інфармуе тэлеканал СТВ.

Адзначаецца, што аўтобусам кіраваў 56-гадовы мужчына.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі