У Пінску спрабавалі скрасці вулічныя лавы

Новыя лавы, якія ўсталявалі на пінскай вуліцы дарожна-эксплуатацыйныя службы, спрабавалі скрасці невядомыя.
Лаўкі прастаялі толькі некалькі дзён. Днямі пінчукі заўважылі, што з дзясятак лавак выкапаныя і ляжаць уздоўж дарогі. Пільныя грамадзяне пазванілі ў выканкам.

Хутчэй за ўсё, нехта хацеў аздобіць сваё лецішча і не паспеў вывезці выкапаныя лавы. Па загадзе мясцовых уладаў іх вярнулі на месца. А злодзеяў пачала шукаць міліцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі