У Пінску ў навагоднюю ноч з-за петарды загарэўся дзіцячы садок

У Пінску ў навагоднюю ноч адбыўся пажар у яслях-садку. Прычынай, як паведамляе БелаПАН, стала петарда, якая трапіла ў акно. Інфармацыю пра пажар у двухпавярховым будынку дашкольнай установы выратавальнікі атрымалі 1 студзеня ў 0.40. Прыбыўшы на месца здарэння за 10 хвілін, яны лакалізавалі пажар, яшчэ дзевяць хвілін пайшло на яго поўную ліквідацыю. Агнём пашкоджаныя некалькі ложкаў і кніжных шафаў, іншая мэбля.

Па словах выратавальнікаў, за 1—3 студзеня гэта адзіны пажар на тэрыторыі вобласці з-за парушэння правілаў карыстання піратэхнічнымі вырабамі. Агулам за гэты перыяд у рэгіёне зафіксаваныя 11 пажараў. Смерці людзей у выніку пажараў не зарэгістраваныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі