У Пінску ўлады закрылі дыска-бар, у якім працавалі наркаманы
Пінскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб закрыцці дыска-бара “Эдэм”. Такое рашэнне было прынятае пасля планавай праверкі, праведзенай супрацоўнікамі міліцыі. Міліцыянты высветлілі што ды-джэй бара працаваў пад наркатычным уздзеяннем,а ахоўнік знаходзіўся ў непрытомнасці ад наркотыкаў, яго ледзь уратавалі. У некаторых наведвальнікаў дыска-бара былі знойдзеныя наркатычныя рэчывы, акрамя таго, шмат падлеткаў былі моцна п'янымі.
Дарэчы, у 2008 годзе ў “Эдэм” міліцыянтаў выклікалі 18 разоў, па 7 фактах узбуджаныя крымінальныя справы.
Дарэчы, у 2008 годзе ў “Эдэм” міліцыянтаў выклікалі 18 разоў, па 7 фактах узбуджаныя крымінальныя справы.