У Пінску вучыліся прымаць уцекачоў
У Пінску адбыўся семінар для супрацоўнікаў аддзелаў па грамадзянству і міграцыі пінскага ГУЎС, паведамляе тэлерадыёканал “Пинск”. На семінары вучылі, як працаваць з іншаземцамі, якія просяць прытулку ў Беларусі. Удзельнікам навучання тлумачылі нормы міжнароднага права і заканадаўства Беларусі ў гэтай сферы. Спецыялісты лічаць, што ў Брэсцкай вобласці неўзабаве ўзрасце колькасць зваротаў аб наданні статуса ўцекача. На сёння на Брэстчыне пражывае 9 іншаземцаў з такім статусам.