У Пінску затрыманыя моладзевыя актывісты
Сяброўская сустрэча пінскіх моладзевых актывістаў адбывалася у прыватным доме актывіста ПБНФ Аляксандра Рамановіча. Падчас сустрэчы ў дом нечакана завіталі міліцыянты. Сем міліцэйскіх афіцэраў спрабавалі ўламацца ў хату. Падставай візіту яны назвалі аператыўную інфармацыю пра тое, што па гэтым адрасе адбываецца продаж наркотыкаў. З сабою праваахоўнікір прывялі двух "панятых". Аднак, Аляксандр Рамановіч патрабуе каб міліцыянты прывялі ў якасці панятых ягоных суседзяў.
Глеб Паўлоўскі Пінск
Глеб Паўлоўскі Пінск