У Пінску з'явіцца футбольная акадэмія

У ёй будзе 4 футбольныя палі і, магчыма, нават басэйн. Пабудуюць акадэмію на грошы расійскага бізнэсоўца У Пінску з'явіцца футбольная акадэмія. Спартыўная школа будзе мець 4 футбольныя палі, крыты манеж 50х75 метраў, трохпавярховы адміністрацыйны будынак, стаянку і, магчыма, нават басэйн. Пра гэта Еўрарадыё распавёў начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму пінскага гарвыканкама Віктар Шацкоў.

Шацкоў: "Я магу сказаць, што выдзелены участак пад будаўніцтва ўказам прэзідэнта. Распрацоўваецца будаўнічая дакументацыя. Ужо некаторыя наброскі ёсць. Але сказаць, што ўжо заклалі камень, не магу".

Фінансаваць будаўніцтва будзе ўладальнік гандлёвай сеткі “Алмі” расійскі бізнэсовец Аляксандр Зарыбка. Ён ужо адчыніў у горадзе першы супермаркет і рыхтуецца адчыняць першы гіпермаркет.

Акрамя  бізнэсу Зарыбка мае да Пінску іншы сантымэнт. Менавіта ў гэтым горадзе бізнэсовец нарадзіўся ў 1962 годзе. І каб застацца ў гісторыі горада, спадар Зарыбка мяркуе стварыць акадэмію футболу.

Мяркуецца, што навучацца ў акадэміі будуць перспектыўныя футбалісты з усёй краіны, трэніраваць іх будуць найлепшыя спецыялісты.


Фота: "Белшына"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі