У Полацкім універсітэце адкрылася ўласная тэлестудыя
У Полацкім дзяржаўным універсітэце (ПДУ) адкрылася тэлестудыя. Цяпер падчас вялікіх перапынкаў студэнты глядзяць свежыя навіны аб падзеях у родным ВНУ на маніторах, усталяваных у фае карпусоў. Выпускі навінаў і тэлеперадачы выпускаюцца амаль штодня. На кожным з дзесяці факультэтаў плануецца штомесяц здымаць 20-хвілінную праграму, якая складаецца з блоку навінаў, тэматычных рубрыкаў, пытанняў і адказаў, анонсаў.
Акрамя таго, сетку вяшчання ўжо напаўняюць сюжэты студэнцкай відэастудыі “Канспект”, экстраныя выпускі навінаў, інфармацыя з інстытута падвышэння кваліфікацыі. Паводле матэрыяла ў газеце “Рэспубліка”, працуюць на тэлеканале студэнты і выкладчыкі ПДУ.