У Полацку ад каранавіруса памёр праваслаўны святар

Марк Пуляк / фота з сайта Полацкай епархіі
Марк Пуляк / фота з сайта Полацкай епархіі

У Полацку 24 снежня ад каранавіруса ва ўзросце 35 гадоў памёр праваслаўны святар Марк Пуляк, паведамляе сайт Полацкай епархіі БПЦ. 

Марк Пуляк нарадзіўся ў 1985 годзе ў латвійскім горадзе Елгаве. У пачатку 1990-х з бацькамі ён пераехаў у Беларусь. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю.

Пуляк быў настаяцелем парафіі Мікалая Цудатворца ў вёсцы Калектыўнае Полацкага раёна. Займаўся аднаўленнем гэтага храма, пабудаванага ў сярэдзіне 18 стагоддзя. У святара засталося двое дзяцей.

Нядаўна ў каментары Еўрарадыё прэс-сакратар каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Санько распавёў, што падчас другой хвалі COVID-19 у Мінску перахварэла каля 25 каталіцкіх святароў. Чацвёра ксяндзоў памерлі ад наступстваў каранавірусной інфекцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі