У Польшчы адпусцілі затрыманых грамадзян Беларусі

25 грамадзянаў Беларусі, якія былі затрыманыя ў заходняй Польшчы паводле падазрэння ў перавозцы наркотыкаў, адпушчаныя.  Польскія мытнікі заяўляюць, што наркотыкі ў аўтобусе, у якім яны ехалі, былі. Беларускія дыпламаты называюць выпадак правакацыяй.

Аўтобус, у якім ехалі на гастролі ў Францыю ўдзельнікі фальклёрнай групы Беларускага ўніверсітэту культуры, затрымалі ў чацвер каля Познані польскія мытнікі ў межах звычайнай праверкі.У аўтобусе былі знойдзеныя наркотыкі — 195 таблетак «экстазі».

У прыбіральні іх знайшоў службовы сабака. Мытнікі перадалі справу паліцыі.

Віцэ-косул Беларусі ў Гданьску Андрэй Фралкоў па прыездзе ў Познань адразу заявіў польскаму боку, што наркотыкі ў беларускім аўтобусе — гэта правакацыя. Паводле яго словаў, наркотыкі знайшлі, калі пасажыраў у аўтобусе не было.

Ва ўсіх беларусаў, якія знаходзіліся ў аўтобусе, знялі адбіткі пальцаў, паліцыя размаўляла з кіроўцамі і некаторымі пасажырамі. Ніхто з іх не прызнаўся ў тым, што наркотыкі належаць яму. У выніку было вырашана аўтобус адпусціць разам з усімі пасажырамі.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі