У Польшчы пройдзе велапрабег у гонар Язэпа Булак-Балаховіча

12 чэрвеня з Гайнаўкі да Белавежы пройдзе велапрабег у гонар генерала Язэпа Булак-Балаховіча. Мерапрыемства распачнецца а 12-й гадзіне ад сядзібы Музея беларускай культуры ў Гайнаўцы (вуліца 3 мая, 42). Завяршыцца велапрабег у Белавежы, дзе жыў і быў пахаваны Язэп Булак-Балаховіч.  Адзначым, што Язэп Булак-Балаховіч — родны брат генерала Станіслава Булак-Балаховіча (1883 — 1940), вядомага ўдзельніка антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах. Пад яго кіраўніцтвам Язэп ваяваў у вайсковых фармацыях.

Арганізатарамі мерапрыемства выступіла ініцыятыва "Беларуская Нацыянальная Памяць", "Звяз беларускай моладзі", "Беларускае аб'яднанне студэнтаў". Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік "Беларускай Нацыянальнай Памяці" Анатоль Міхнавец, Язэп Булак-Балаховіч вядомы не толькі таму, што з'яўляўся братам Станіслава Булак-Балаховіча.

Міхнавец: "Людзі, якія чулі прозвішча Булак-Балаховіча, звычайна думаюць, што маецца на ўвазе вядомы генерал Станіслаў Булак-Балаховіч. Застаецца малавядомым яго малодшы брат Язэп, які змагаўся побач са Станіславам. Меў ранг генерала. Быў адданы барацьбе за волю Беларусі. Хочам нашым рэйдам на роварах праехаць шляхам Язэпа Булак-Балаховіча ў яго гонар і памяць". 

Язэп Булак-Балаховіч быў забіты ў 1923 годзе ў Белавежскай пушчы агентамі бальшавіцкай выведкі.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі