У Польшчы тры чалавекі знаходзяцца пад падазрэннем “свінога грыпу”

У Польшчы ўжо тры чалавекі патрапілі ў шпіталі з падазрэннямі на “свіны грып”. Аб гэтым паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар Галоўнай санітарнай інспекцыі Польшчы Ян Бондар.
Ян Бондар: “Двое пацыентаў ёсць у Варшаве і найбольш падазроны выпадак — у Ольштыне. Ёсць 3 асобы з падазрэннямі, але пацверджанага захворвання пакуль няма”.

Усе гэтыя людзі некалькі дзён таму вярнуліся з Мексікі. Адна жанчына нават з'яўляецца мексіканскай грамадзянкай. Калі яны пачалі адчуваць сябе кепска, звярнуліся ў мясцовыя паліклінікі, адкуль і былі скіраваныя ў адпаведныя шпіталі. Адзін з гэтых выпадкаў хутчэй за ўсё не пацвердзіцца, таму што мужчына ляжыць у адным з варшаўскіх шпіталёў ужо 13 дзён, а вірус свінога грыпу ў яго так і не выяўлены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі