У Польшчы выкрылі публічны дом з беларускамі
Кіравалі ім людзі, якія… знаходзіліся ў турме.
Таксама злачынная групоўка, якая дзейнічала ў Падляшскім і Мазавецкім ваяводствах, займалася гандлем наркотыкамі.
Публічны дом у мясцовасці Ломжа дзейнічаў пад выглядам начнога клуба, паведамляюць польскія СМІ.
Афіцыйна ў клубе ў якасці прыбіральшчыц працавалі жанчыны з Беларусі, Украіны і Польшчы. Насамрэч яны працавалі прастытуткамі. У зламыснікаў на тэрыторыі Беларусі былі свае людзі, якія шукалі для іх жанчынаў.
Кіравалі групоўкай мужчыны ва ўзросце 28 і 40 гадоў. Не перашкаджала ім гэтым займацца і тое, што яны знаходзіліся ў турме. Зараз да існуючага тэрміну зняволення яны могуць атрымаць яшчэ 12 гадоў турмы.
Фота — Fotolia