У Польшчы запрацавала праграма “таннай дзяржавы”, пацярпеў віцэ-прэм’ер
У Польшчы, згодна з дэкларацыяй новага прэм’ера Туска, пачынае працаваць праграма “таннай дзяржавы”. У прыватнасці, урадавыя чыноўнікі, уключна з міністрамі, пазбаўляюцца лімузінаў і вялікай колькасці аховы, чым славіўся ўрад Качынскага. Але паколькі змены адбыліся занадта рэзка, то здараюцца і забаўныя
казусы. Напрыклад, віцэ-прэм’ера Вальдэмара Паўляка ахова адной з
радыёстанцыяў не пусціла на аўтастаянку пад будынкам радыё, бо палітык
прыехаў на прыватнай машыне.
Паўляк быў запрошаны да ўдзелу ў ранішняй праграме, але, як паведамляе “Газета выборча”, ахова радыёстанцыі была прызвычаеная, што высокія госці прыязжаюць на эфір у службовых лімузінах ў атачэнні картэжу ахоўнікаў.
Паколькі віцэ-прэм’ер Паўляк быў адзін, на стаянку яго не прапусцілі.