У Польшчы знішчаць 110 тысяч курэй у сувязі з птушыным грыпам

110 тысяч курэй сёння будуць знішчаныя ў Польшчы ў Мазавецкім ваяводстве ў выяўленым ачагу птушынага грыпу.  Польскія ўлады пацвердзілі, што гаворка ідзе пра небяспечную разнавіднасць захворвання H5N1, якая можа перадавацца чалавеку.

Нагадаем, у пачатку снежня ў Польшчы былі выяўленыя яшчэ два ачагі захворвання птушыным грыпам на птушкафермах у 120 кіламетрах на паўночны-захад ад Варшавы.

РИА "Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі