У Польшчы знойдзены невядомы план Мінску 1804 года

У адным з варшаўскіх архіваў знойдзены невядомы план Мінску 1804 года. На ім адлюстраваны цэнтральны раён сталіцы, дзе зараз знаходзяцца будынкі тэатра Янкі Купалы і адміністрацыя прэзідэнта. 
Паводле словаў гісторыка Алега Дзярновіча, на плане таксама пазначана паўднёва-ўсходняя частка Мінску. Каштоўны дакумент захоўваецца ў Галоўным архіве старажытных актаў у зборах так званага “Мінскага кружка Варшаўскага таварыства апекі над помнікамі мінулага”.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі