У праекце бюджэту Расіі прадугледжаныя сродкі на будаўніцтва АЭС у Беларусі
Праектам бюджэту Расіі на бліжэйшыя тры гады прадугледжаныя сродкі на фінансаванне будаўніцтва АЭС у Беларусі. Аб гэтым у Астраўцы, дзе праходзяць грамадскія слуханні, прысвечаныя папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС, заявіў першы віцэ-прэзідэнт расійскага "Атамбудэкспарту" Аляксандр Глухаў. Паводле яго слоў, гэтае трохгадовае фінансаванне, і яго аб'ёмы запланаваныя зыходзячы з агульнага аб'ёма фінансавання будаўніцтва АЭС. Аднак праект бюджэту яшчэ не зацверджаны, паведамляе БелаПАН.
Разам з тым, сказаў Аляксандр Глухаў, прадугледжаных сродкаў зусім дастаткова для фінансавання будаўніцтва атамнай станцыі.
Разам з тым, сказаў Аляксандр Глухаў, прадугледжаных сродкаў зусім дастаткова для фінансавання будаўніцтва атамнай станцыі.